"Наша Альтарнатыва" займаецца пошукам сведак і дакуматаў пра падзеі якія
адбываліся на тэрыторыі гомельшчыны з 1917 па 1953 г.г.
Мы праводзім дабрачынныя акцыі і ладзім канцэрты.Займаямся друкам і распаўсюдам матэр'ялаў аб правах чалавека,здымаем відэа фільмы пра гісторыю гомельшчыны і падзеі якія адбываліся на гомельшчыне з 1917 па 1953 гг. Займаемся папулірызацыяй беларускай музыкі і мовы шляхам выпуску і распаўсюду кампактдыскаў з відыа і аудые запісамі музычных гуртоў розных накірункаў.Займаемся прыцягненнем увагі грамадства да праблем рэгіена(гомельшчына) які моцна пацярпеў ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.